Ку́нцавічы (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малахавецкага сельсавета. Размешчана за 7 км на поўдзень ад Баранавіч. Насельніцтва 72 жыхары, 42 гаспадаркі (2005).

Гісторыя У 1883 годзе ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета, 10 двароў. У 1909 годзе вёска ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 5 вяскоўцаў.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 17 двароў, 158 жыхароў. XX стагоддзе: 1909 — 38 двароў, 305 жыхароў. 1921 — 15 дамоў, 104 жыхары. 1959 — 260 жыхароў. 1970 — 243 жыхары. 1998 — 72 двары, 54 жыхары. XXI стагоддзе: 2005 — 72 жыхары, 42 гаспадаркі.

Інфраструктура Працуе магазін.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Малахавецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна