Млыно́к (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малахавецкага сельсавета. Размешчана за 13 км на поўдзень ад Баранавіч. Насельніцтва 44 жыхары, 30 гаспадарак (2005).
Гісторыя Паводле перапісу 1897 годзе ў Ястрамбельскай воласці Навагрудскага павета.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Ястрамбельскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. Да 20 мая 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Лукаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5., да 1964 года — у склад Уцёскага сельсаветаРашэнні выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 14 ліпеня і 1 жніўня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071)..
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Інфраструктура Працуе магазін.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 34 двары, 195 жыхароў. XX стагоддзе: 1909 — 38 двароў, 206 жыхароў. 1921 — 34 дамы, 209 жыхароў. 1939 — 248 жыхароў. 1959 — 201 жыхар. 1970 — 159 жыхароў. 1998 — 42 двары, 55 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 44 жыхары, 30 гаспадарак.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Малахавецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна