Малахо́ўцы (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Малахавецкага сельсавета. Размешчана за 14 км на поўдзень ад Баранавічаў, за З км ад аўтадарогі Баранавічы — Уцёс, на р. Мышанка. Насельніцтва 151 жыхар, 80 гаспадарак (2005).
Гісторыя У 1885 годзе ў Ястрамбельскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічаці млын, царква. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы дзейнічаў вадзяны млын. Асноўным заняткам насельніцтва былі земляробства і жывёлагадоўля. Існавалі таксама промыслы: возніцтва, ткацтва, прадзенне, сплаў лесу і іншыя.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Ястрамбельскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 36 вяскоўцаў.
Інфраструктура Дзейнічаюць ветэрынарны ўчастак, рамонтна-механічныя майстэрні, сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, магазін.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1885 — 23 двары. 1897 — 66 двароў, 380 жыхароў. XX стагоддзе: 1909 — 84 двары, 464 жыхары. 1921 — 61 дом, 306 жыхароў. 1939 — 610 жыхароў. 1959 — 553 жыхары. 1970 — 417 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 151 жыхар, 80 гаспадарак.
Славутасці Свята-Мікалаеўская царква 1920-я гг.
Вядомыя асобы І. К. Кабушкін — Герой Савецкага Саюза. Алесь Жамойцін — беларускі паэт.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Малахавецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна