Эміліа Каломба (; 11 красавіка 1920, Патэнца — 24 чэрвеня 2013, Рым) — італьянскі палітык, член Хрысціянска-дэмакратычнай партыі.

Біяграфія Атрымаў юрыдычную адукацыю. У палітыку ўвайшоў як член Хрысціянска-дэмакратычнай партыі. Упершыню быў абраны ў парламент Італіі ў 1948 годзе. Спачатку ўвайшоў ва ўрад на пасадзе намесніка міністра сельскай гаспадаркі, у 1958 годзе стаў міністрам знешняга гандлю.

У 1970—1972 гадах быў прэм’ер-міністрам Італіі.

У 1976 годзе быў абраны членам Еўрапейскага парламента, у 1977—1979 гадах стаў яго старшынёй.

У 1980—1983 і ў 1992—1993 гадах быў міністрам замежных спраў Італьянскай Рэспублікі.

З 2003 года з’яўляецца пажыццёвым сенатарам.