Перагру́зачны (, ) — пасёлак і чыгуначная станцыя ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ліпініцкага сельсавета.

Геаграфія Размяшчэнне У 23 км на паўночны захад ад Буда-Кашалёва, 68 км ад Гомеля.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснаваны ў 1930-х гадах пры торфапрадпрыемстве «Беліцкае» і чыгуначнай станцыі «Перагрузачная». Сучасная назва прысвоена пасёлку Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 21 студзеня 1969 года.

Да 1 снежня 2009 года пасёлак уваходзіў у склад Будалюшаўскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 .

Насельніцтва Колькасць 2004 год — 6 гаспадарак, 7 жыхароў.

Дынаміка 1959 год — 55 жыхароў. 2004 год — 6 гаспадарак, 7 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Ліпініцкі сельсавет